« Шкада, што ўвесь беларускі рок-н-рол – гэта стоадсоткавы пратэст »

Памідораў

Аляксандр
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў

Аляксандр Памідораў

«Шкада, што ўвесь беларускі рок-н-рол – гэта стоадсоткавы пратэст»
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў
Аляксандр Памідораў – музыка, радыёвядоўца, шоўмен, апошні дзейны рок-кароль Беларусі, лідар гурта Pomidor/OFF. У верасні 2020 года быў арыштаваны і атрымаў содні за выступленні на дваровых канцэртах. Праз ціск з боку кіраўніцтва звольніўся з радыё “Рокс” і сутыкнуўся з забаронаю на прафесію: цягам года не мог уладкавацца на працу. У канцы 2021-га зʼехаў у Польшчу, дзе цяпер жыве і выступае з канцэртамі. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны быў адным з першых беларускіх музыкаў, хто адкрыта выступіў супраць агрэсіі расійцаў і падтрымаў украінцаў.

Адміністратыўныя содні не былі дастатковаю падставаю неадкладна кідаць край
Адміністратыўныя содні не былі дастатковаю падставаю неадкладна кідаць край
Фактычна нас з Лэслі [Lesley Knife – лідар беларускага рок-гурта Gods Tower] заграблі першымі з артыстаў за дваровыя канцэрты і ўсялякую актыўнасць у верасні 2020 года. Але, нават седзячы ў турме, мы з сукамернікамі распрацавалі некалькі варыянтаў дзеянняў. І ўжо пасля, вызваліўшыся, разам з клубам “Берлін” – Пашам Юрцэвічам і Жэнікам Бяловым – зладзілі серыю імпрэзаў “Дзікае паляванне”, дзе збіралі грошы на перадачы ў турму, падтрымку “Купалаўцаў”. Мы разумелі, што гэтаю справаю патрэбна займацца. І на той момант маё зняволенне на адміністратыўныя содні не было дастатковаю падставаю, каб неадкладна кідаць край.
У пачатку 2021-га мы аднавілі адзін са старых музычных праектаў, у мяне былі дамоўленасці ў справе арганізацыі выезду, візаў для іншых рэпрэсаваных творцаў, я дапамагаў з кантактамі. Было чым заняцца, апроч нармальнай працы, якой я быў пазбаўлены. Нават у краму каля дому грузчыкам не бралі, бо ўсе пра мяне ведалі, шапталіся: “гэта той вядомы”. Пасля года беспрацоўя я ўрэшце ўладкаваўся грузчыкам на Камароўку.

Але потым пачаўся яшчэ большы ціск: давялі, што для мяне працы ў Беларусі ў простым эфіры больш няма. Але як толькі планаваў некуды зʼехаць, апускаў рукі – узнікалі новыя пытанні, справы, праекты... Абмінуць увагаю тое, што адбывалася на плошчы Пераменаў, я проста не мог, арышты сяброў, сямейныя справы таксама прымушалі заставацца ў Беларусі.

Псіхалагічна ў Беларусі заставацца досыць цяжка. І тыя, хто яшчэ там, хто выбірае гэты варыянт, – сапраўдныя героі. Мне было з кожным днём усё цяжэй і цяжэй. Была інфармацыя пра спісы, што мною цікавяцца. Што пачалі заводзіць крымінальныя справы на тых людзей, хто раней праходзіў паводле адміністратыўных артыкулаў.

А думка выехаць была даўно. Я доўгі час працаваў на “Еўрарадыё”, жыў у Варшаве, а каля года жыў у Беластоку, калі працаваў на радыё “Рацыя”. Таму Польшча, дзе я цяпер, – для мяне не новая краіна. Мы выехалі за межы Беларусі, а па нашых слядах арыштавалі некалькі сяброў і калегаў.
Дзе маладыя музыкі, новыя твары, галасы?
Дзе маладыя музыкі, новыя твары, галасы?
Тое, што пішацца цяпер, выцягвае з цябе жылы і псіхалагічна дадаткова траўмуе. Сінгл Pomidor/OFF “Развітанне з Радзімай” – адна арыгінальная рэч, і пераклад з польскай, што выйшаў у кастрычніку 2021-га, даўся мне вельмі цяжка. Пераклад песні “Legenda Ludowa” польскага гурта KnŻ (Kazik na Żywo) я мусіў зрабіць вельмі даўно. Наш кавер, ужо з назваю “Гэтак людзі гавораць”, дзе змешчаныя развагі пра ўвядзенне ў 1981 годзе ў Польшчы ваеннага становішча, цяпер выглядае як найбольш актуальна.

Але лепш бы спяваць пра нешта іншае.

Што да песень, то яны зʼяўляюцца нібыта самі. Я не вучыўся ў Літаратурным інстытуце, у мяне няма спецыяльнай адукацыі. Не магу казаць пра нейкае натхненне, творчую натуру і пошукі спецыяльнага стану. Бывае, сапраўды, што раз – адкрылася нешта і пайшло, згадаў нейкія чарнавікі, зірнуў на іх па-новаму. І вось яно дапісалася. У мяне ёсць творы, дапісаныя праз 10–20 гадоў.

Але ж у сучаснай Беларусі складана займацца творчасцю. Лёгка пісаць хіба толькі нешта аднадзённае – папеўкі, куплецікі. Бо сама атмасфера душыць і прымушае думаць менавіта пра сённяшняе. Усё роўна ідэі прыходзяць, без іх нельга, у мяне ўвесь час у галаве грае нейкая музыка.

І ў цэлым жа бачыце, музыка пішацца, песні пішуцца. Але заўважце: розныя людзі па-рознаму адгукаюцца на гэтыя падзеі. Апошнім часам усе значныя музычныя рэчы хто рабіў? Дзе маладыя музыкі, новыя твары, галасы? На ўсё зноў рэагуюць старыя – Вольскі, Варашкевіч. Хто пра каханне паспявае? Вайцюшкевіч! Хто падкіне вастрыні? Памідораў! А дзе моладзь?
Я іх вельмі люблю, але дзе вы, дзеці?!

Гэтай сітуацыі ўжо не адзін год. І заўсёды так было. Не хачу быць ніякім генералам, рок-каралём, хоць мы з Pomidor/OFF – фактычна апошнія каранаваныя рок-каралі Беларусі. Мне надакучыла быць айцом беларускага рэпу. Напішыце песню, якую таксама, як “Цуд на Каляды”, будуць круціць шмат гадоў! А гэта была песня, напісаная як прыкол, на спрэчку з Веранікаю Кругловаю, “Дзень без гарэлкі” быў проста самасцёбам.

Шкада, што ўвесь беларускі рок-н-рол – стоадсоткавы пратэст. Нават калі спяваем пра каханне, над намі недзе там усё роўна вісіць партрэцік першай асобы.
Фэст «Артысты перамогі». Акустыка “Красавіцкія тэзісы"
Як не выйсці з сябрам на шэсце ў жніўні? Калі забіраюць, хай бяруць усіх
Як не выйсці з сябрам на шэсце ў жніўні? Калі забіраюць, хай бяруць усіх
Як жа не паўдзельнічаць у пратэстах? Калі там сябры, ты ідзеш разам з імі, калі ты супраць таго, што адбываецца ў краіне, таго, што робяць улады. Калі ў свае 14 гадоў трапіў на раскопкі ў цэнтры Мінску, то пабачыў доказ сваёй здагадкі, што падручнікі гісторыі падманваюць, а тая гісторыя гораду, што нам расказвалі ў школе, – фальшыўка. А вось тут, у мяне пад рыдлёўкаю, – сапраўдная мінуўшчына. Тады трэба было быць сведкам, каб нешта даведацца з першых рук. Я бачыў у 1990-ыя, як людзі збіраліся ў скверыку каля Купалаўскага тэатру і спявалі песні, тады там жа пазнаёміўся з творчасцю Касі Камоцкай, Сержука Сокалава-Воюша, “Мрояй”, “Бондай”. Тады ўсе там былі!
І мы пабачылі ў 2020-м, колькі людзей выйшла на вуліцы і выказала сваё меркаванне. З іншага боку, людзі выйшлі самі за сябе, за свае галасы. Але лідары, правадыры не падтрымалі народу. Тое, што адбывалася 9 жніўня ўвечары, тое, што датычыць паводзінаў “абʼяднаных штабоў”, вымагае асобнага даследавання. Сілавы варыянт развіцця падзеяў таксама стаў немагчымы, бо за апошні час людзі палагаднелі. Улада выкасіла футбольных фанатаў, а тыя з іх, хто яшчэ не ў турме, пастарэлі, і масавая бойка іх не цікавіць.

Паступова прыходзіць разуменне, што ты можаш быць больш прыдатны як ідэолаг, а не як гарматнае мяса. Але як адмовіць у дваравым канцэрце? Як не выйсці з сябрам на шэсце ў жніўні? Калі забіраюць, хай бяруць усіх.

Крызіс 2010 года трохі напалохаў грамадства. Але 10 гадоў спатрэбілася, каб яно даспела, пабагацела. І гэтага таксама ўлада баіцца. Бо супраць іх выходзяць людзі больш-менш заможныя. Але бяда ў тым, што людзі, якія па наш бок барыкадаў, акрамя як лірыкаю, нічым не займаюцца. Калі яны мысляць стратэгічна, то не разглядаюць эканамічных аспектаў. Адна рэч – гаварыць, што эканоміка гіне, а іншая – мець на руках дакладныя доказы таго, што і як працуе.

Беларусаў нішто не вучыць. Я баюся, што нам зноў прапануюць дамаўляцца з уладамі. Але трэба цвёрда разумець, што ніякай дамовы быць не можа. Дамаўляцца – значыць хай сядзяць Irdorath, Павел Белавус… Але ніхто не мусіць сядзець. Таму ніякіх дамоваў!
Калі пры мне нехта скажа “міліцыя з народам”, вазьму дрын і дам па патыліцы
Калі пры мне нехта скажа “міліцыя з народам”, вазьму дрын і дам па патыліцы
З дзяржавай я ўжо досыць даўно стараюся не мець ніякіх адносінаў. Апошні раз супрацоўнічаў з дзяржаваю, калі працаваў на Беларускім тэлебачанні – з лістапада 1994 года да чэрвеня 95-га. Супраца з уладамі апошнім часам заключалася толькі ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі кантрольных органаў, якія прыходзілі на канцэрты, фестывалі і патрабавалі, каб выконваліся пэўныя правілы. Напрыклад, завяршыць канцэрт раней. У такіх выпадках мы заўсёды адстойвалі сваю правату, бо часам прасілі скончыць нават на гадзіну раней заяўленага і дамоўленага часу.

Прыгадаю тут вельмі смешны, але паказальны выпадак, што адбыўся ў 2001 годзе, перад выбарамі 9 верасня. Гэта быў дзень цішы 8 верасня, калі нельга было ладзіць перадвыбарчых імпрэзаў, але канцэрт у парку Чалюскінцаў правесці дазволілі. Раптам прыехалі ўсялякія міліцыянты, генералы, нават знакаміты Дзмітрый Паўлічэнка. Весялосць у поўным разгары, у чарзе – выступленне Neuro Dubel, потым N.R.M., а нам кажуць закругляцца. І я тады кажу: вы хочаце, каб дзве тысячы разʼюшаных маладзёнаў пайшлі на вуліцу, калі мы скончым? Не хочам, кажуць. То давайце супрацоўнічаць.
У гэты час я бягу да музыкаў, кажу: хлопцы, давайце скарачаць праграму. А ўсе на драйве і не хочуць нічога адцінаць. Тут ужо ўключаецца лютасць, яны ў бойку хочуць лезці. У выніку атрымалася так, што на выступленні Neuro Dubel публіка прарывалася да сцэны, трэба было неадкладна вырашаць праблему бяспекі музыкаў. Паўлічэнка вельмі хутка зразумеў сітуацыю. Ён паклікаў сваіх хлопцаў, тыя імгненна сталі каля сцэны з лавамі і за тры хвіліны паставілі ўпоры паміж сцэнай і публікай. Яны ўшасцёх трымалі натоўп з дзвюх тысячаў чалавек. Дзіва каму сказаць: АМАП пад кіраўніцтвам Паўлічэнкі на канцэрце ў 2001 годзе ахоўваў N.R.M. і Neuro Dubel.

Сёння такое проста немагчыма ўявіць. Калі пры мне нехта скажа “міліцыя з народам”, я сам вазьму дрын і дам па патыліцы. Бо гэта няпраўда. Няма ніякай міліцыі з народам.

Мне не страшна з імі размаўляць. Гэта ў іх страх у вачах, а не ў цябе. Яны не служаць. Я з адукацыі тэатральны рэжысёр, у нашым асяроддзі ёсць такі панятак, як служэнне. А тое, што там адбываецца, – гэта прыслужванне. Людзей, якія сапраўды служаць і аддаліся цалкам сістэме, няшмат.
У тых умовах, што мы назіраем, плыць далей разам немагчыма
У тых умовах, што мы назіраем, плыць далей разам немагчыма
Калі я скажу, што толькі зброя – нашае выйсце, то адразу скажуць, што я займаюся прапагандай экстрэмізму. Але ж я і ёсць экстрэміст-прапагандыст. Бо працаваў і на радыё “Свабода”, і на крамлёўскім прапагандысцкім рэсурсе Sputnik. Таксама цікава – пабачыць працу з абодвух бакоў. Гэта ўсяго толькі інфармацыйныя схемы, арганізацыі. Гітлеры прыходзяць і сыходзяць, а інфармацыйныя агенты, плыні застаюцца.

У той момант, калі я пайшоў працаваць на Sputnik, для мяне гэта быў шанец выжыць. Тады не было так складана, як цяпер, не было пагрозы крымінальнага артыкулу, арышту. Проста не было працы, я проста прапаў, не мог нідзе ўладкавацца. Але з часам мне стала сапраўды цікава залезці ў гэтую сістэму. Тады стварылі моцную рэдакцыю, сабралі добрых журналістаў – бюджэты крамлёўскія дазваляюць. І на той час там выходзілі артыкулы, якія нідзе больш не маглі выйсці, шмат увагі надавалася культуры, у тым ліку беларускім традыцыям.
Нам трэба ўсім неяк далей плыць. Генеральна трэба неяк дамаўляцца, але давайце выконваць свае абавязкі. Выпусціць усіх палітвязняў, скасаваць усе непатрэбныя пасады, а потым будзе не дыялог, а справаздача. На круглы стол, як гэты было ў Польшчы, мы не пагодзімся. Я не ведаю ніводнага чалавека, які, выйшаўшы з турмы, сядзе за стол перамоваў з тым, хто яго катаваў. Сесці і ўсміхацца? Мне няма пра што з табою размаўляць, паскуда. Я за цябе не галасаваў.

Добрасуседства – гэта добрасуседства, а кроў – гэта кроў. Няма нават гаворкі пра перагарнуць старонку, трэба высветліць адносіны. Мы ж жывем і будзем жыць побач. У тых умовах, што мы назіраем, калі столькі людзей сядзіць за кратамі, калі столькі людзей катуюць, плыць далей разам немагчыма.

Цяпер народ не мае даверу да ўлады, не мае жадання з ёй узаемадзеяць
Цяпер народ не мае даверу да ўлады, не мае жадання з ёй узаемадзеяць
Мы самі сябе загналі ў пастку. Шмат людзей, нават сталыя праціўнікі ўладаў, займаюцца нейкаю фігнёю. Няма сістэмнага падыходу, і мяне гэта вельмі дзівіць.

Ужо доўгі час у Беларусі народ і ўлада жывуць рознымі жыццямі. Але цяпер народ не мае даверу да ўлады, не мае жадання з ёй узаемадзеяць. Вельмі паказальная была вясна 2020 года, калі людзі абʼядналіся і пачалі працаваць талакою, падтрымліваць лекараў падчас пандэміі COVID-19. У нас пабудавалася сацыяльнае грамадства, калі кожны змагаўся адзін за аднаго. І развіццё гэтага грамадства мы бачылі да восені 2020 года, пакуль не пачалі жорсткімі рэпрэсіямі заганяць усіх у падполле.

Але ж увесь рух быў не на ўзроўні чацікаў, мы ўсе пабачылі адно аднаго. І гэтага не выкрасліць. Мы ўсё памятаем. Цяпер у нас зіма, лёгкі мароз, замаразкі. Усім хочацца без выбухаў. Беларусь атрымала тыпу незалежнасці, у адрозненне ад іншых рэспублік СССР, на халяву, крывёй яна не ўмылася. Украіна дасюль умываецца крывёю. Канечне, хацелася б, каб мы пазбеглі сілавога сцэнара, але нас гэта яшчэ чакае. І калі грамадства не зразумела, што на нас кроў Бандарэнкі, Тарайкоўскага, Ашурка і тых, каго забілі, што гэта кроў ахвяраў, значыць, будзе яшчэ. І тады мы пойдзем дзерці за горла.

Ахвяры, на жаль, будуць. Я магу пра гэта спакойна казаць, бо я сваё пражыў. Калі што, многае пабачыў, нешта зрабіў, мяне задаволіць такі канец. Я не збіраюся ў героі, але калі будзе трэба, то я гатовы біцца. Успомнім “справу Зельцара”, але яго не ўдалося зрабіць трыгерам для больш шырокага грамадскага ўзброенага супраціву. Улада хоча крыві і распальвае грамадства, каб каго-небудзь выклікаць на некантраляванае дзеянне. Так, цяпер гэта гучыць як экстрэмізм, але і ў афіцыйным атачэнні ўладаў ёсць людзі, якія хацелі б народ давесці да гэтай партызанкі, каб потым сказаць: вось так, вось да чаго дайшло! Ім трэба ахвяры.

Такой крыважэрнасці няма апраўдання. Здымайце з сябе пагоны, накрывайцеся прасцінай і паўзіце на могілкі. Іншых варыянтаў няма, ніякіх перамоваў. Кроў, да жалю, будзе. Але народ інстынктыўна адцягвае гэты момант, хоча захаваць сябе і сваю кроў непралітаю.
Зварот у падтрымку Украіны
«Цуд на Каляды»
Belsat Music Live Галоўныя хіты "Pomidor/off"
Сьпёка
Народны альбом - "Lomir zich iberbetn
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты
Галоўная старонка
Да галоўнай
Наступны матэрыял
Да наступнага матэрыялу